Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2013

Кіраўніцтва "Штадлер Рэйл Груп" станоўча ацэньвае рэалізацыю ў Беларусі праекта па выпуску электратранспарту

4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўніцтва швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" станоўча ацэньвае ход рэалізацыі ў Беларусі інвестпраекта па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Аб гэтым паведаміў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам генеральны дырэктар кампаніі Петэр Шпулер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Петэра Шпулера, стаіць задача да снежня 2014 года паставіць першыя двухпавярховыя паязды для Расійскай чыгункі.

Швейцарскі бізнесмен падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць сустрэчы і абмеркавання рэалізацыі праекта: "Я прыехаў не для таго, каб у першую чаргу ўзнімаць праблемы". Ён запэўніў, што праект добры і паспяхова рэалізуецца.

"Мы адчуваем дзейсную падтрымку з боку ўрада і кіраўніцтва Мінскай вобласці. 2-3 невялікія праблемы, якія ўзнікалі па ходу, мы змаглі аператыўна вырашыць", - сказаў Петэр Шпулер.

Ён таксама адзначыў, што для кампаніі перамога ў тэндары, які праводзіўся ў Расіі на пастаўку электрапаяздоў, вельмі значная. "І мы рады, што гэтыя паязды будуць збірацца і вырабляцца ў Беларусі. Думаю, гэты праект мае важнае значэнне і для Мінска. На беларускім заводзе мы зможам вырабляць не толькі электрычкі, але і 2-павярховыя паязды".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі