Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2014

Кіраўнікі нацбанкаў Беларусі і Аўстрыі абмеркавалі меры манетарнай палітыкі па мінімізацыі наступстваў сусветнага крызісу

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ў час рабочага візіту ў Вену правяла сустрэчу з кіраўніком Нацыянальнага банка Аўстрыі Эвальдам Навотным і выканаўчым дырэктарам МВФ Ёханам Прадэрам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і Аўстрыі, стане і перспектывах развіцця банкаўскіх сістэм дзвюх краін, правядзенні цэнтральнымі банкамі грашова-крэдытнай палітыкі. "Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена мерам, што прымаюцца ў сферы манетарнай палітыкі для мінімізацыі наступстваў негатыўнага ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на нацыянальныя эканомікі. Абмеркавана дзейнасць кампаній з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, у тым ліку ў банкаўскім сектары краіны. У сувязі з гэтым адзначана дадатная дынаміка інвестыцыйнага супрацоўніцтва і выказана гатоўнасць садзейнічаць пашырэнню і інтэнсіфікацыі гэтага ўзаемадзеяння", - адзначылі ва ўпраўленні Нацбанка.

Улічваючы высокую цікавасць, праяўленую кіраўніком Нацыянальнага банка Аўстрыі да Беларусі, Надзея Ермакова запрасіла свайго аўстрыйскага калегу наведаць краіну з візітам у адказ.

Акрамя таго, у час рабочага візіту Надзея Ермакова выступіла перад слухачамі курса па прыкладной эканамічнай палітыцы Аб'яднанага венскага інстытута. Гэта выступленне адбылося ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі раней з дырэктарам Аб'яднанага венскага інстытута Норбертам Функе, у мэтах прадстаўлення аб'ектыўнай інфармацыі аб стане беларускай эканомікі і грашова-крэдытнай сферы.

"У выступленні кіраўніком Нацыянальнага банка Беларусі дадзена комплексная дэталёвая характарыстыка сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, мэт і задач эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы, адзначаны прыярытэтныя напрамкі і механізмы ўдасканалення грашова-крэдытнай палітыкі, разгледжаны меры па павышэнні надзейнасці і нарошчванні фінансавага патэнцыялу банкаўскай сістэмы краіны", - праінфармавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Па выніках праведзенага мерапрыемства дырэктар Аб'яднанага венскага інстытута Норберт Функе выказаў упэўненасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне ўдасканалення і паглыблення прафесійных ведаў і навыкаў спецыялістаў эканамічнага блока органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Нацбанк мае намер і ў далейшым праводзіць сумесную работу з Нацыянальным банкам Аўстрыі і Аб'яднаным венскім інстытутам згодна з дасягнутымі ў ходзе візіту дамоўленасцямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі