Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Oct 2013

Кіраўнікі дзяржаў "тройкі" дамовіліся аб ліквідацыі ў перспектыве існуючых выключэнняў і абмежаванняў

24 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў мытнай "тройкі" дамовіліся аб ліквідацыі ў перспектыве існуючых выключэнняў і абмежаванняў з агульнага рэжыму Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікі дзяржаў "тройкі" дамовіліся рухацца да таго, каб поўнасцю ліквідаваць выключэнні і абмежаванні з агульнага рэжыму МС і Адзінай эканамічнай прасторы. Гэта значыць, што будуць зняты ўсе бар'еры, якія застаюцца на шляху свабоднага абмену таварамі, паслугамі, капіталам, тэхналогіямі і рабочай сілай", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле слоў Прэзідэнта Расіі, праведзеныя перагаворы былі насычанымі і змястоўнымі. Бакі намецілі новыя арыенціры развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, пацвердзілі старатэгічны курс на нарошчванне прамысловай кааперацыі, гандлёвых і інвестыцыйных сувязей.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што завяршаецца кадыфікацыя прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у фінальную стадыю ўваходзіць працэс узгаднення тэксту дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "У нас ёсць агульнае разуменне, што саюз павінен праводзіць збалансаваную макраэканамічную бюджэтную палітыку. Мы плануем таксама больш цесна каардынавацца ў пытаннях занятасці і развіцця інфраструктуры, уключаючы стварэнне еўразійскіх транспартных і энергетычных сетак", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Вялікую ўвагу краіны "тройкі" ўдзяляюць пытанням стварэння агульнага рынку высокатэхналагічнай прадукцыі, паляпшэнню інвестыцыйнага і дзелавога клімату.

На думку расійскага Прэзідэнта, устойлівы рост неразрыўна звязаны з развіццём канкурэнцыі. "У сувязі з гэтым мы адобрылі адпаведны мадэльны закон, які накіраваны на збліжэнне прававога рэгулявання ў галіне канкурэнтнай палітыкі Беларусі, Казахстана і Расіі", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён адзначыў, што рэальныя дасягненні еўразійскай інтэграцыі выклікаюць рост цікавасці ў партнёраў па СНД і іншых краінах свету. "Мы падтрымалі намеры Арменіі і Кыргызстана далучыцца да нашага інтэграцыйнага праекта, дамовіліся аб стварэнні рабочай групы, якой пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць адпаведную дарожную карту", - паведаміў Прэзідэнт Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі