Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Mar 2011

Кошт беларускай АЭС з улікам інфраструктуры складзе $9 млрд.

18 сакавіка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Кошт беларускай АЭС з улікам інфраструктуры складзе $9 млрд. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расійскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"АЭС з інфраструктурай будзе каштаваць $9 млрд., у тым ліку каля $6 млрд. будзе каштаваць сама станцыя і $3 млрд. - інфраструктура", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі назіраецца перакос сярод крыніц атрымання электраэнергіі ў бок прыроднага газу (з яго вырабляецца больш за 80 працэнтаў усёй электраэнергіі краіны). "Вядома, настала пытанне дыверсіфікацыі крыніц атрымання электраэнергіі, і мы папрасілі расіян, перш за ўсё, каб яны пабудавалі нам АЭС. Важдаемся ўжо, мабыць, гады тры. Даўно трэба было прыняць рашэнне і пачаць будаўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама дадаў, што свае прапановы аб будаўніцтве станцыі прысылалі і іншыя кампаніі, у тым ліку японскія, карэйскія, кітайскія. "Сёння ёсць і іншыя кампаніі, у прыватнасці, японскія, якія гатовы прыйсці сюды. Чаму мы з амерыканцамі вельмі супрацоўнічалі апошнія паўгода? Мы хацелі падтрымкі амерыканцаў у тым плане, каб яны дазволілі японцам прыняць удзел у конкурсе на будаўніцтва АЭС, паколькі на японскіх АЭС прымяняюцца ў асноўным амерыканскія тэхналогіі. Амерыканскі бок дазволіў японцам удзельнічаць у гэтым конкурсе. Карэйцы таксама адказалі, кітайцы прыслалі прапановы, але іх варыянт прадугледжваў больш нізкі ўзровень бяспекі", - растлумачыў Прэзідэнт.

Беларусь спынілася на расійскім варыянце будаўніцтва АЭС. У час праведзенага 15 сакавіка пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пагадненне аб будаўніцтве АЭС паміж Беларуссю і Расіяй было падпісана, нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі