Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2014

КНР выдзеліць Беларусі 150 млн кітайскіх юаняў на рэалізацыю праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі прадаставіць ураду Беларусі бязвыплатную дапамогу ў памеры 150 млн кітайскіх юаняў для падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта "Электрыфікацыя тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", а таксама іншых узгодненых бакамі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі. Гэта прадугледжана пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пагадненне было падпісана 27 верасня ў Мінску з мэтай далейшага развіцця дружалюбных адносін і тэхніка-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Парадак вядзення рахункаў, звязаных з перадачай бязвыплатнай дапамогі па гэтым пагадненні, будзе дадаткова ўзгоднены.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі