Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Sep 2014

"Керамін" плануе пастаўляць прадукцыю ў ЗША, Канаду і краіны Афрыкі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Керамін" вядзе перагаворы аб пастаўках прадукцыі ў ЗША, Канаду і краіны Афрыкі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгавых даследаванняў прадпрыемства Вадзім Ляўданскі.

"Прадпрыемства экспартуе сваю прадукцыю ў 18 краін свету. Большая частка тавару пастаўляецца ў Расію, Украіну, Малдову, Узбекістан, Казахстан, Літву, Латвію, Чэхію. За сем месяцаў бягучага года ААТ "Керамін" экспартавала прадукцыі на $46,8 млн. За год плануецца паставіць у іншыя краіны вырабаў на $80 млн. Сёння вядуцца перагаворы аб сістэмных пастаўках прадукцыі ў ЗША і Канаду, у краіны Афрыкі", - сказаў Вадзім Ляўданскі.

"Керамін" з'яўляецца адным з лідараў у краінах СНД па аб'ёмах выпуску прадукцыі. У год на прадпрыемстве вырабляюць 18 млн кв.м керамічнай пліткі і 1,5 тыс. адзінак санітарнай керамікі. Доля кампаніі на ўнутраным рынку ў першым паўгоддзі 2014 года па керамічнай плітцы склала 38 працэнтаў, па санітарнай кераміцы - 55 працэнтаў.

У Беларусі працуюць 23 фірменныя магазіны "Керамін", за межамі краіны - 4 (па адным у Маскве і Варонежы і 2 у Кішынёве). Сетка магазінаў прадпрыемства пастаянна пашыраецца.

Так, сёння ў цэнтры Мінска адкрыецца першая галерэя керамічнай пліткі і санітарнай керамікі "Керамін". У магазіне плошчай больш за 240 кв.м жыхары і госці сталіцы змогуць знайсці ўсю прадукцыю, што выпускаецца прадпрыемствам, убачыць яе ў "жывых" інтэр'ерах, а таксама набыць неабходныя для рамонту матэрыялы. У будныя дні галерэя будзе працаваць з 10.00 да 21.00, у выхадныя - з 10.00 да 20.00.

ААТ "Керамін" - буйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і санітарнай керамікі. Акцыянернае таварыства аб'ядноўвае тры вытворчасці: завод "Будфарфор" па вытворчасці вырабаў санітарнай керамікі, завод керамічных плітак і Мінскі керамічны завод па вытворчасці керамічных камянёў і цэглы. Усе прадпрыемствы аснашчаны сучасным абсталяваннем, а пры вытворчасці прадукцыі прымяняюцца інавацыйныя тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі