Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2014

Казахстан зацікаўлены ў беларускіх распрацоўках у галіне бяспекі тэлекамунікацыйных сістэм

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан зацікаўлены ў беларускіх распрацоўках у галіне бяспекі тэлекамунікацыйных сістэм. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Агенцтва Казахстана па сувязі і інфармацыі Сакен Сарсенаў на адкрыцці Беларуска-казахстанскага бізнес-форуму па інфармацыйных тэхналогіях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сакен Сарсенаў адзначыў, што ў Беларусі актыўна развіваюцца інфакамунікацыйныя тэхналогіі, а таксама ёсць вельмі моцныя школы, кампаніі і спецыялісты ў гэтай галіне. "Беларускія кампаніі ўдзельнічалі ў распрацоўцы казахстанскіх праектаў электроннага ўрада, і для нас вельмі важны вопыт Беларусі ў гэтым пытанні, - сказаў прадстаўнік казахстанскай дэлегацыі. - Мы таксама зацікаўлены ў беларускіх распрацоўках у галіне бяспекі тэлекамунікацыйных сістэм, хацелі б іх вывучыць".

Удзельнікі Беларуска-казахстанскага бізнес-форуму па інфармацыйных тэхналогіях абмяняліся вопытам, прадставілі свае распрацоўкі, абмеркавалі далейшае развіццё ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэты форум праходзіць ў Мінску ў рамках "ТІБО-2014".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі