Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2012

Кар’ерны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 360 т будзе працаваць на амерыканскім кантыненце

8 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна – БЕЛТА/. Прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы ў Лас-Вегасе (ЗША) кар’ерны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 360 т будзе працаваць на амерыканскім кантыненце. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны канструктар ААТ “БелАЗ” Аляксандр Ягораў.

Інтарэс да беларускай машыны на гэтай выстаўцы праявілі чылійскія, перуанскія, бразільскія, канадскія, мексіканскія кампаніі, расказаў Аляксандр Ягораў. Яны цікавіліся камплектацыяй машыны, мерамі бяспекі пры яе эксплуатацыі, расходам паліва, цаной. Беларускі кар’ерны гігант каштуе каля $4 млн.

“У ЗША сур’ёзная канкурэнцыя, пакуль там непадзельна ўладарыць “Катэрпілар”, але наш удзел у выстаўцы паказаў, што ў яго ёсць сур’ёзны канкурэнт. Прынамсі, гэта адзначалі наведвальнікі нашай экспазіцыі, работнікі кар’ераў”, – сказаў генеральны канструктар.

Цяпер БелАЗ на рынку ЗША не прысутнічае. Апошнія беларускія кар’ерныя самазвалы адпрацавалі там свой тэрмін у 1997-1998 гадах. Пры гэтым цяпер ёмістасць амерыканскага рынку вялікіх кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 130 т і вышэй складае ў год прыкладна 500-600 штук. Для параўнання: у Расію толькі БелАЗ у мінулым годзе паставіў 600 машын. Але ў ЗША ў БелАЗа ёсць афіцыйны дылер – кампанія Belaz Trucks Americas, яна ж і прадстаўляла 360-тоннік на выстаўцы ў Лас-Вегасе. Таксама гэты лідар бярэ на сябе арганізацыю сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі.

Калі разглядаць амерыканскі кантынент, то кар’ерныя самазвалы БелАЗ сёння пакуль прысутнічаюць толькі на рынку Чылі і Венесуэлы. Прапрацоўваюцца і рынкі іншых краін. Такія магчымасці з’явіліся ў беларускага прадпрыемства пасля выстаўкі ў Лас-Вегасе, адзначыў Аляксандр Ягораў.

Самазвал “БелАЗ-75603” грузападымальнасцю 360 т укамплектаваны рухавіком Cummins і прыводам Siemens. Даўжыня машыны – 15 м, шырыня – больш за 9 м, вышыня – 7 м. Паліўны бак можа ўмясціць больш як 4 тыс.л паліва, дыяметр кола 4 м. Кар'ерны самазвал можа развіць скорасць да 64 км/гадз. Палепшаны цягава-дынамічныя характарыстыкі самазвала, а таксама параметры бяспекі. Прыменена актыўная сістэма відэаагляду, якая мае відэакамеры, радары і цеплавізар. Самазвал аснашчаны сучаснай святлатэхнікай. Сістэмы доступу адпавядаюць апошнім патрабаванням нарматыўных дакументаў. Першы самазвал 360 т БелАЗ стварыў у 2010 годзе.

Праведзеная ў канцы верасня ў Лас-Вегасе міжнародная выстаўка MINExpo INTERNATIONAL праводзіцца адзін раз у чатыры гады. Там былі прадстаўлены тэхніка, абсталяванне, машыны, апараты і ўстройствы, а таксама інфармацыя аб тэндэнцыях развіцця горназдабыўной галіны, новых тэхналогіях і інавацыях, бяспецы і павышэнні прадукцыйнасці працы, абароне навакольнага асяроддзя. Наведвальнікамі выстаўкі і кангрэсу з’яўляюцца 85 працэнтаў усіх буйнейшых кампаній свету, занятых у гэтым сектары. Выставычныя экспазіцыі 2012 года наведалі не менш за 38 тыс. спецыялістаў са 100 краін свету. БелАЗ упершыню прадставіў на гэтым форуме натуральны ўзор – кар’ерны самазвал. У мінулыя гады, пачынаючы з 1992 года, на беларускай экспазіцыі дэманстраваліся макетныя ўзоры, фатаграфіі, плакаты, відэаінфармацыя.

Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна) заснаваны ў верасні 1948 года, з 2010 года – ААТ "БелАЗ". Уваходзіць у сістэму прадпрыемстваў Мінпрама Беларусі. Асноўная прадукцыя прадпрыемства – кар'ерныя самазвалы, франтальныя колавыя пагрузчыкі і бульдозеры, цягачы-эвакуатары, спецыяльныя транспартныя сродкі для падземных работ, цяжкавозы для металургічнай вытворчасці і іншыя спецыялізаваныя тэхналагічныя машыны. БелАЗ займае трэць сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў і ўваходзіць у групу вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар'ернай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі