Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2014

Кантракты амаль на $700 млн падпісаны ў час MILEX-2014

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2014 падпісана амаль 15 кантрактаў на агульную суму прыкладна $700 млн. Аб гэтым у эфіры праграмы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, паведамляе БЕЛТА.

Кантракты падпісаны Дзяржкамваенпрамам і прадпрыемствамі абароннага сектара эканомікі. Акрамя таго, чакаецца, што яшчэ будуць падпісаны кантракты на вялікую суму. Паводле слоў Сяргея Гурулёва, на гэты момант у ваенна-тэхнічнай сферы Беларусь супрацоўнічае з 60 дзяржавамі свету, 70 працэнтаў прадукцыі абароннага сектара эканомікі ідзе на экспарт.

Гаворачы аб супрацоўніцтве з Расіяй, кіраўнік Дзяржкамваенпрама праінфармаваў, што прыкладна 100 беларускіх прадпрыемстваў пастаўляюць амаль 2 тыс. назваў прадукцыі для 300 прадпрыемстваў з Расіі. У прадукцыі расійскіх вытворцаў зацікаўлены 70 прадпрыемстваў абароннай сферы Беларусі.

Сяргей Гурулёў адзначыў, што з Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыяй Расіі прапрацоўваюцца пытанні ўдзелу Беларусі ў стварэнні авіятэхнікі. Да 1 верасня павінна быць падрыхтавана Канцэпцыя развіцця беларускіх прадпрыемстваў, што маюць дачыненне да авіяцыі, якая будзе ўзгадняцца з такой жа канцэпцыяй ААК да 2025 года. "Мы ўжо вызначылі, што менавіта будзем вырабляць. Не рамантаваць, а вырабляць. А гэта новыя рабочыя месцы, спецыялісты-канструктары, абсталяванне, мадэрнізацыя прадпрыемстваў", - сказаў старшыня Дзяржкамваенпрама.

Сёлетняя міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX у Мінску стала ўжо сёмай па ліку. У ёй прынялі ўдзел амаль 80 беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі. У прыватнасці, свае навукова-тэхнічныя распрацоўкі прадстаўляюць арганізацыі і навучальныя ўстановы Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама на аб'яднаным стэндзе арганізацыі і ўстановы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі