У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Чэр 2014

Кантракты і дагаворы на 15 млн еўра падпісаны ў час беларуска-сербскага бізнес-форуму ў Бялградзе

13 чэрвеня, Бялград /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кантракты і дагаворы на 15 млн еўра падпісаны ў час беларуска-сербскага бізнес-форуму ў Бялградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты форум і кантактна-кааперацыйная біржа фактычна сталі прадаўжэннем мерапрыемстваў афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сербію. На працягу трох дзён прадстаўнікі бізнес-колаў, розных прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін, а таксама члены ўрадаў правялі плённыя перагаворы, вынікам якіх стала падпісанне канкрэтных дамоўленасцей і вызначэнне новых перспектыў і напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Як паведаміў журналістам міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў, на бізнес-форуме прысутнічалі больш як 50 беларускіх бізнесменаў і амаль 100 прадстаўнікоў сербскіх дзелавых колаў. Новыя дамоўленасці са сваімі сербскімі партнёрамі падпісалі Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, МТЗ, МАЗ, БелАЗ, "Белшына", "Мазырсоль". Частка пагадненняў датычыцца развіцця супрацоўніцтва ў сферы паслуг.

Валянцін Чаканаў адзначыў, што ў беларуска-сербскім супрацоўніцтве не толькі прадаўжаецца работа па ўжо існуючых кантрактах і дзеючых сумесных прадпрыемствах, але адкрываюцца і новыя напрамкі. Напярэдадні ў горадзе Нові-Сад была адкрыта новая вытворчасць па выпуску малых трактароў.

У далейшым, паводле слоў міністра гандлю, Беларусь і Сербія плануюць актыўна выходзіць з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

Перад бізнес-форумам у Бялградзе адбылася сустрэча віцэ-прэм'ера Беларусі Пятра Пракаповіча і міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з першым намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску