Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Nov 2014

Кантракт на імпарт расійскага газу ў Беларусь на 2015-2017 гады плануецца падпісаць да 30 лістапада

18 лістапада, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Кантракт на імпарт расійскага газу ў Беларусь на 2015-2017 гады плануецца падпісаць да 30 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы ставім задачу падпісаць кантракт да 30 лістапада. Абмежавання па аб'ёмах там няма: колькі трэба - столькі і атрымаем. Я мяркую, што цана ў наступным годзе будзе ніжэйшая, чым у гэтым годзе", - сказаў першы віцэ-прэм'ер. Ён удакладніў, што цяпер цана 1 тыс. куб.м газу складае $168. Уладзімір Сямашка дадаў, што на фарміраванне цаны за прыродны газ уплывае зніжэнне курса расійскага рубля і цэн на нафту.

Згодна з агучанай у пачатку года інфармацыяй, Беларусь у 2014 годзе імпартуе амаль 20,465 млрд куб.м прыроднага газу з Расіі. Паводле слоў першага намесніка міністра энергетыкі Леаніда Шанца, такога аб'ёму газу хопіць для задавальнення патрэб усіх катэгорый спажыўцоў Беларусі.

У 2013 годзе было імпартавана амаль 19,5 млрд куб.м прыроднага газу. У далейшым краіна плануе прадоўжыць стратэгію на змяншэнне залежнасці ад прыроднага газу, што дасягаецца за кошт комплексу мер па павышэнні энергаэфектыўнасці энергетыкі і іншых галін эканомікі, а таксама за кошт замяшчэння пераважнага пакуль імпартнага энергарэсурсу энергіяй з аднаўляльных крыніц і павышэння долі ў паліўным балансе мясцовых відаў паліва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі