Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2013

Кантактна-кааперацыйная біржа беларускіх і нямецкіх кампаній адбудзецца 6 чэрвеня ў Мінску

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і нямецкіх дзелавых колаў адбудзецца 6 чэрвеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

З нямецкага боку ў мерапрыемстве плануюць прыняць удзел топ-менеджары і прадстаўнікі 8 кампаній. Сярод іх BASU Mineralfutter GmbH, якая выпускае мінеральныя камбікармы і кармавыя дабаўкі для сельскагаспадарчых мэт, заменнікі малака для кармлення маладняку, бялковыя дабаўкі і прэміксы. Гэта прадпрыемства зацікаўлена ў закупцы ў Беларусі прэміксаў для камбікармоў і сыравіны для ўласнай вытворчасці. Інжынірынгавая кампанія Foesta Consulting Ltd разлічвае на супрацоўніцтва з беларускімі будаўнічымі кампаніямі і іншымі патэнцыяльнымі партнёрамі, а таксама стварэнне сумеснай вытворчасці модульных дамоў і іх рээкспарту ў Еўропу. FEMAGmbH Elektrotechnik таксама шукае партнёраў сярод прамысловых прадпрыемстваў, праектных і будаўнічых арганізацый Беларусі.

У супрацоўніцтве з беларускімі прадпрымальнікамі зацікаўлены кампаніі Uni elektro Fachhandel GmbH, MANAGESS Energy GmbH, BEB GmbH, BrehmMedicalService і іншыя.

Гэтыя сустрэчы дадуць магчымасць актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, устанавіць новыя перспектыўныя дзелавыя кантакты і разледзець магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў, лічаць у палаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі