Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2013

Кантактна-кааперацыйная біржа беларускіх і кітайскіх кампаній пройдзе ў Мінску 5 лістапада

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя перагаворы і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі бізнес-колаў Беларусі і кітайскай правінцыі Шэнсі адбудуцца 5 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Бакі плануюць правесці двухбаковыя перагаворы па такіх напрамках, як машынабудаванне, вытворчасць электраабсталявання і электронікі, перапрацоўка і ўпакоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, ачыстка вады, будаўніцтва і вытворчасць будматэрыялаў, вытворчасць грузавых аўтамабіляў і запчастак да іх.

У склад кітайскай дэлегацыі ўвойдуць 18 прадстаўнікоў розных арганізацый і прадпрыемстваў правінцыі Шэнсі. Сярод іх Дэпартамент камерцыі правінцыі, прадпрыемства Shaanxi Automobile Group Co. Ltd., якое займаецца вытворчасцю грузавых аўтамабіляў, лагістычная кампанія Shaanxi Zhongneng Shengyuan Logistics Co. Ltd., перапрацоўшчык сельскагаспадарчай прадукцыі Shaanxi Huayuan Limited Company of Agriculture and Technologies. Прадстаўнікі гэтых кампаній зацікаўлены ў рэалізацыі сваёй прадукцыі на рынку Беларусі, а таксама гатовы абмяркоўваць іншыя формы супрацоўніцтва.

Такія бізнес-сустрэчы дадуць магчымасць актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, устанавіць новыя перспектыўныя дзелавыя кантакты і разгледзець магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў, лічаць у БелГПП.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Адміністрацыяй Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі