Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Nov 2014

Кампаніі-рэзідэнты ПВТ з 1 студзеня 2015 года змогуць працаваць па новых навукаёмістых напрамках

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віды дзейнасці кампаній - рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій пашыраюцца новымі навукаёмістымі напрамкамі. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў адпаведны дэкрэт нумар 4, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў дэкрэт ад 22 верасня 2005 года нумар 12 "Аб Парку высокіх тэхналогій".

У якасці самастойных відаў дзейнасці, ажыццяўленне якіх з'яўляецца падставай для ўключэння ў склад рэзідэнтаў ПВТ і атрымання падатковых ільгот, вызначаны сумежныя з ІТ-сферай напрамкі (мікра-, опта- і нанаэлектроніка, мехатроніка, перадача даных, радыёлакацыя, радыёнавігацыя, радыёсувязь), а таксама абарона інфармацыі і стварэнне цэнтраў апрацоўкі даных.

Прадугледжана магчымасць выканання рэзідэнтамі ПВТ работ і паслуг па аналізе, праектаванні і праграмным забеспячэнні інфармацыйных сістэм (ІТ-кансалтынг, аўдыт, сістэмна-тэхнічнае абслугоўванне сетак дзяржаўных інфармацыйных сістэм, стварэнне баз даных, укараненне і суправаджэнне карпаратыўных інфармацыйных сістэм).

Вызначаны парадак прадастаўлення льгот для дзеючых кампаній - рэзідэнтаў ПВТ у выпадку пашырэння відаў дзейнасці, не заяўленых пры рэгістрацыі.

Дэкрэт уступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі