Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2011

Кампаніі ПВТ за студзень-верасень павялічылі экспарт праграмнага забеспячэння і паслуг на 48,6 працэнта

10 лістапада, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Кампаніі - рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій Беларусі ў студзені-верасні гэтага года павялічылі экспарт праграмнага забеспячэння і паслуг на 48,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да  $140,3 млн. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі ПВТ.

Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці ПВТ склала 85 працэнтаў. Спажыўцамі беларускага праграмнага забеспячэння сталі заказчыкі з 52 краін свету, у тым ліку Расіі, ЗША, Германіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі. У ліку буйнейшых экспарцёраў ПВТ кампаніі  "ЭПАМ Сістэмз", "Самсалюшнс", "Эксадэл", "Гейм Стрым" і інш.

У цэлым тэмп росту аб'ёму вытворчасці праграмнага забеспячэння ў ПВТ за 9 месяцаў дасягнуў 199 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года (з улікам змянення курсу долара і дэфлятара - 139 працэнтаў).

Паводле даных на 1 кастрычніка гэтага года, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравана 100 кампаній-рэзідэнтаў, колькасць супрацоўнікаў якіх склала больш як 10,6 тыс. чалавек. За дзевяць месяцаў 2011 года створана 1142  новыя рабочыя месцы. Сем кампаній з цэнтрамі распрацоўкі ў ПВТ (EPAM Systems, Luxoft, Sam Solutions, iTransition, Intetics, SoftClub, IBA Group) увайшлі ў спіс буйнейшых распрацоўшчыкаў і пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння "Software 500", апублікаваны ў кастрычніку 2011 года ўплывовым выданнем сусветнай ІТ-індустрыі Software Magazine.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі