Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Jul 2014

Кампаніі Японіі актыўна ўкладваюць сродкі ў развіццё IТ-сферы Беларусі

15 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Японскія кампаніі актыўна ўкладваюць сродкі ў развіццё ІТ-сферы Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу сёння ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значна павялічыўся не толькі экспарт беларускай прадукцыі ў Японію, але і японскія інвестыцыі ў эканоміку нашай краіны. У прыватнасці, адна з буйнейшых у свеце кампанія па электронным гандлі Rakuten нядаўна купіла папулярны месенджар Viber, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі беларусы, за $900 млн. Гэта вельмі сур'ёзны праект, які сведчыць аб высокім узроўні развіцця інфармацыйных тэхналогій у нас у краіне", - адзначыў дыпламат.

Добра ў гэтым плане, паводле слоў пасла, працуе і холдынг "Гарызонт". "Вось ужо два гады запар "Гарызонт" атрымлівае сур'ёзныя інвестыцыі ў выглядзе камплектуючых ад японскіх фірм Toshiba і Sharp, яны сумесна выпускаюць тэлевізары, у тым ліку самыя вялікія па памеры на постсавецкай прасторы, і паспяхова прадаюць іх за мяжу", - растлумачыў Сяргей Рахманаў. Яшчэ адным станоўчым прыкладам супрацоўніцтва Беларусі і Японіі ў гэтым напрамку з'яўляецца работа сумеснага беларуска-японскага прадпрыемства "ЛОТІС ТІІ", што выпускае лазерную тэхніку, 70 працэнтаў якой пастаўляецца ў Японію.

Акрамя таго, у верасні бягучага года Беларусь упершыню наведае вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў японскіх фірм у складзе 70 чалавек. Яны плануюць сустрэцца з беларускімі спецыялістамі, фірмамі і арганізацыямі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

"Сёння станоўчы імідж Беларусі падтрымліваецца і дзякуючы нашай актыўнай рабоце ў сферы рэабілітацыі тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС. Пасля аварыі ў Чарнобылі Японія была ў ліку першых краін, якія дапамаглі Беларусі, мы гэта добра памятаем, таму, як толькі адбылася аварыя на Фукусіме, кіраўнік нашай дзяржавы прыняў рашэнне падтрымаць Японію. Мы і цяпер прадаўжаем гэту работу", - паведаміў Сяргей Рахманаў. Японскія дзеці з Фукусімы ўжо трэці год запар адпачываюць у Беларусі, дзе праходзяць рэабілітацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі