Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Стд 2014

Камерцыйнае прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Ганьсу плануецца адкрыць у Беларусі

17 студзеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Камерцыйнае прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Ганьсу плануецца адкрыць у Беларусі ў бліжэйшы час. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы дэлегацыі правінцыі з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў начальнік камерцыйнага ўпраўлення правінцыі Ян Чжыу, з беларускага боку ў сустрэчы прымаў удзел намеснік старшыні Беларускай ГПП Уладзімір Улаховіч. У ходзе перагавораў Ян Чжыу падкрэсліў, што мэта візіту - пачаць практычную рэалізацыю пагадненняў, якія былі падпісаны ў час візіту ў Беларусь афіцыйнай дэлегацыі правінцыі Ганьсу ў 2013 годзе. У прыватнасці, у бліжэйшы час плануецца адкрыць камерцыйнае прадстаўніцтва правінцыі ў Беларусі.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі дзелавымі коламі. Уладзімір Улаховіч пацвердзіў гатоўнасць палаты аказваць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў дзелавога характару - бізнес-форумаў, прэзентацый кампаній, кантактна-кааперацыйных бірж, выставак, кірмашоў.

Кіраўнік кітайскай дэлегацыі ў сваю чаргу адзначыў, што кітайскі бок гатовы перайсці да рэалізацыі задач, пастаўленых урадамі Кітая і Беларусі для ўмацавання гандлёвага, інвестыцыйнага і дзелавога супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Ён падкрэсліў значнасць стратэгічнага партнёрства, у тым ліку з пункту гледжання рэалізацыі ідэі пабудовы "Новага Вялікага Шаўковага шляху" - гандлёва-эканамічнага калідора паміж Кітаем і Заходняй Еўропай. Беларусь і правінцыя Ганьсу як раз знаходзяцца на сухапутным шляху паміж Усходнім Кітаем і Заходняй Еўропай, і цяпер значнасць гэтага шляху павялічваецца, асабліва па меры развіцця інтэграцыі Беларусі, Расіі і Казахстана ў рамках Мытнага саюза, адзначыў Ян Чжыу.

Акрамя таго, члены кітайскай дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у правядзенні выстаўкі прадукцыі правінцыі ў Беларусі, а таксама запрасілі беларускія дзелавыя колы наведаць ХХ Ланьчжоўскі гандлёва-інвестыцыйны кірмаш КНР у ліпені бягучага года.

Кіраўнік кітайскай дэлегацыі заявіў, што кітайскі бок зацікаўлены выпрацаваць шэраг дамоўленасцей з БелГПП для развіцця доўгатэрміновых адносін. Ён падкрэсліў, што прадстаўнікі бізнесу Кітая гатовы разглядаць розныя варыянты супрацоўніцтва - як прамое нарошчванне аб'ёмаў двухбаковага гандлю, так і стварэнне сумесных прадпрыемстваў у галіне вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, тавараў народнага спажывання, прадастаўлення розных відаў паслуг для бізнесу (транспартна-лагістычныя, кансультацыйныя і іншыя паслугі).

Бакі дамовіліся ў далейшым ажыццяўляць абмен інфармацыяй аб развіцці абазначаных напрамкаў супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі