У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2015

Каля 300 арганізацый з 15 краін будуць прадстаўлены на выстаўцы EnergyExpo-2015 у Мінску

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 300 арганізацый з 15 краін будуць прадстаўлены на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo), якая пройдзе ў Мінску з 13 па 16 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Свае экспазіцыі прадставяць арганізацыі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Швейцарыі, Італіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Кітая. Дзевяць інавацыйных кампаній з Кітая прымуць удзел у выстаўцы ўпершыню. Як адзначылі ў прэс-службе, замежныя экспаненты складаюць пятую частку ўсіх удзельнікаў. Наведвальнікі і ўдзельнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі ў сферы энергетыкі, экалогіі і энергазберажэння вядомых замежных кампаній Siemens, ABB, Caterpillar, "Таўрыда Электрык", Wilo, Filter, Bertsch.

У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы Мінэнерга, Мінпрама, Мінпрыроды, Мінжылкамгаса, ДКНТ, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Выстаўка EnergyExpo з 1995 года прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння і электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.

EnergyExpo стане адным з мерапрыемстваў XX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Яго мэта - дэманстрацыя сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

Удзельнікаў форуму чакае насычаная дзелавая праграма, якая ўключае 24 мерапрыемствы: пасяджэнні, міжнародныя форумы і канферэнцыі, навукова-практычныя семінары, прэзентацыі кампаній, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі і экалогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс