Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2011

Група фінскіх кампаній інвесціруе 5 млн. еўра ў стварэнне трох вытворчасцей у СЭЗ "Гроднаінвест"

22 красавіка, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Група фінскіх кампаній інвесціруе ў стварэнне трох вытворчасцей у СЭЗ "Гроднаінвест". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны Дзмітрый Ражкоў.

Агульны аб'ём прыцягнутых інвестыцый складзе каля 5 млн. еўра.

Першым прадстаўніком Фінляндыі ў свабоднай эканамічнай зоне стала ЗТАА "Металісет Гродна", зарэгістраванае ў якасці рэзідэнта СЭЗ вядомым фінскім сеткавым прадпрыемствам Metalliset Group. Гэтымі днямі ў "Гроднаінвест" зарэгістравана другое прадпрыемства з фінскімі інвестыцыямі ЗТАА "Макрон Гродна". У бліжэйшы час група фінскіх кампаній, у якой 5 заводаў у Еўропе, мае намер зарэгістраваць на Гродзеншчыне трэцяе прадпрыемства.

Новыя рэзідэнты пабудуюць поўнасцю экспартаарыентаваныя вытворчасці ў сферы машынабудавання і металаапрацоўкі. На іх будуць вырабляцца стальныя канструкцыі і дэталі, прамысловае абсталяванне для міжнародных кампаній. На кожным з прадпрыемстваў будзе створана 50-80 рабочых месц.

Як адзначыў Дзмітрый Ражкоў, у бягучым годзе адміністрацыя і рэзідэнты СЭЗ пабывалі ў Фінляндыі з дзелавым візітам, правялі перагаворы з прадстаўнікамі дзелавых колаў з перспектывай рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў і прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку Гродзенскай вобласці, што паслужыла зыходным пунктам плённага супрацоўніцтва.

Цяпер у складзе СЭЗ "Гроднаінвест" - 51 прадпрыемства, на якіх працуе каля 11,4 тыс. чалавек. У 2010 годзе ў свабоднай эканамічнай зоне было створана 375 рабочых месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі