Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2013

"Гомсельмаш" пры вытворчасці камбайнаў супрацоўнічае са 170 расійскімі прадпрыемствамі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВА "Гомсельмаш" пры вытворчасці камбайнаў супрацоўнічае са 170 прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Ва ўрадзе адзначылі адкрытасць беларускага рынку. Гэта пацвярджаюць і пастаўкі расійскай тэхнікі: за апошні час з Расіі ў Беларусь завезена 169 камбайнаў "Расаграмаш" і 1500 аўтамабіляў "Камаз".

"На працягу 2013 года пастаўка тэхнікі "Расаграмаша" на 15 працэнтаў субсідзіруецца з бюджэту Расійскай Федэрацыі (згодна з пастановай РФ ад 27 снежня 2012 года нумар 1432), - адзначылі ў прэс-службе. - На камбайны беларускай вытворчасці і на сумесныя прадпрыемствы па сельгасмашынабудаванню, створаныя ў Расіі, гэта мера не распаўсюджваецца. Таму на расійскім рынку ў бягучым годзе "Гомсельмаш" знізіў пастаўкі". Па стану на 1 верасня на дылерскіх цэнтрах і СП існуюць 1800 нерэалізаваных машын, у тым ліку 1678 камбайнаў, выпушчаных на СП з машынакамплектаў ВА "Гомсельмаш".

Паводле даных урада, з'яўляючыся адным з буйнейшых вытворцаў збожжа- і кормаўборачных камбайнаў на тэрыторыі краін Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, "Гомсельмаш" пры вытворчасці камбайнаў супрацоўнічае са 170 прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі. Расійскія кампаніі пастаўляюць металапракат, рухавікі, радыятары, электраабсталяванне, падшыпнікі, гідраўліку, акумулятары, ланцугі, пасы, рукавы, фільтры і іншыя матэрыялы і камплектуючыя. У некаторых камбайнах іх доля дасягае 50 працэнтаў.

"Амаль 90 працэнтаў сваёй тэхнікі "Гомсельмаш" рэалізуе праз сумесныя прадпрыемствы і вытворчасці, створаныя на тэрыторыі Расіі, - адзначылі ва ўрадзе. - На працягу шэрага гадоў ВА не толькі займаецца пастаўкай тэхнікі і машынакамплектаў для зборачных вытворчасцей, але і працуе ў кааперацыі з ААТ "Растсельмаш", пастаўляючы масты для збожжаўборачнага камбайна "Ніва" і механізмы пераключэння дыяпазонаў перадач.

ВА "Гомсельмаш" створана ў 1978 годзе на базе завода "Гомсельмаш", заснаванага ў 1930 годзе. З'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы. Выпускае самаходныя і прычапныя кормаўборачныя камбайны і касілкі-плюшчылкі, збожжаўборачныя камбайны, навясныя касілкі-здрабняльнікі, бульбаўборачныя і буракаўборачныя камбайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі