Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Dec 2014

"Гомсельмаш" прадставіць сваю збожжаўборачную тэхніку на выстаўцы ў Парыжы

23 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" упершыню прадставіць сваю тэхніку на міжнароднай выстаўцы абсталявання і тэхналогій для сельскай гаспадаркі "SIMA-2015", якая пройдзе з 22 па 26 лютага 2015 года ў Парыжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента рэгіянальных продажаў ААТ "Гомсельмаш" Ігар Караткевіч.

Паводле слоў субяседніка, гэты аграпрамысловы форум лічыцца адным з буйнейшых у Еўропе і будзе праходзіць ужо 76-ы раз. "У мінулым годзе, напрыклад, сваю прадукцыю тут прадстаўлялі 1700 кампаній з 40 краін. Агульная колькасць наведвальнікаў выстаўкі склала амаль 250 тыс. чалавек", - сказаў ён.

Беларускае прадпрыемства будзе экспанаваць адну з лепшых сваіх распрацовак апошніх гадоў - камбайн КЗС-1218 "ПАЛЕССЕ GS12", што сертыфікаваны ў адпаведнасці са стандартамі Еўрасаюза. Рашэнне прыняць удзел у выстаўцы "Гомсельмаш" прыняў пасля таго, як быў падпісаны дылерскі дагавор з французскай кампаніяй PODIA, якая атрымала эксклюзіўныя правы на пастаўку гомельскіх камбайнаў у Францыю, Бельгію і Люксембург. "Кампанія мае амаль 120 субдылераў у гэтых краінах і вялікі вопыт продажаў такой тэхнікі на рынках Заходняй Еўропы. З іншага боку, мы без ценю сумнення будзем выстаўляць свой камбайн, таму што ў катэгорыі цана-якасць ён можа канкурыраваць з тэхнікай буйнейшых сусветных вытворцаў", - адзначыў Ігар Караткевіч.

"Гомсельмаш" мае таксама пагадненні з дылерамі на пастаўку сваёй прадукцыі ў Чэхію, Славакію, Літву, Балгарыю, праведзены перагаворы з нямецкімі і іспанскімі кампаніямі.

Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" створана на базе аднайменнага завода, заснаванага ў 1930 годзе. З'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы. Выпускае самаходныя і прычапныя кормаўборачныя камбайны і касілкі-плюшчылкі, збожжаўборачныя камбайны, навясныя касілкі-здрабняльнікі, бульбаўборачныя і буракаўборачныя камбайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі