Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Jun 2014

"Гомсельмаш" плануе ажыццяўляць пастаўкі сельгастэхнікі ў Турцыю

24 чэрвеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" плануе ажыццяўляць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Турцыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення продажаў аб'яднання ў далёкае замежжа Ігар Караткевіч.

Паводле яго слоў, гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы з прадстаўнічай дэлегацыяй турэцкай кампаніі, якая прыбудзе на бягучым тыдні ў Гомель. "У яе складзе некалькі топ-менеджараў, галоўны інжынер кампаніі", - адзначыў Ігар Караткевіч. Дамоўленасць аб гэтай сустрэчы была дасягнута ў час наведвання прадстаўнікамі беларускага прадпрыемства міжнароднай выстаўкі сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай тэхнікі і земляробства "Konya Agriculture", якая праходзіла ў канцы мая ў горадзе Конья (Турцыя).

"Гэта турэцкае прадпрыемства выпускае некаторыя віды сельгастэхнікі і зацікаўлена ў сваім развіцці. Магчыма, на пачатковым этапе яны выступяць нашым дылерам на рынку Турцыі. Вельмі прывабнай з'яўляецца таксама перспектыва стварыць сумесную зборачную вытворчасць з далейшым выхадам на рынкі суседніх краін: Ірак, Іран, Пакістан", - сказаў Ігар Караткевіч.

Па якім шляху пойдзе супрацоўніцтва, пакажуць маючыя адбыцца перагаворы. Аднак той факт, як хутка турэцкія партнёры адгукнуцца на прапанову пабываць на "Гомсельмашы", падкрэслівае сур'ёзнасць іх намераў.

ААТ "Гомсельмаш" створана ў 2013 годзе на базе завода "Гомсельмаш", заснаванага ў 1930 годзе. З'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы. Выпускае самаходныя і прычапныя кормаўборачныя камбайны і касілкі-плюшчылкі, збожжаўборачныя камбайны, навясныя касілкі-здрабняльнікі, бульбаўборачныя і буракаўборачныя камбайны. Прадпрыемства вырабляе больш як 40 базавых пазіцый розных відаў сельгасмашын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі