У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2012

"Гомсельмаш" пашырае сваю прысутнасць на кітайскім рынку

13 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" плануе пашырыць сваю прысутнасць на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі Кітая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства Іван Пратура.

Нарошчванне паставак будзе ажыццяўляцца шляхам узаемавыгаднага супрацоўніцтва з карпарацыяй Dong Jin Group - сузаснавальнікам беларуска-кітайскага сумеснага прадпрыемства ТАА "Харбін Дон Цзін Гомель прадпрыемства сельскагаспадарчага машынабудавання", вытворчая пляцоўка якога знаходзіцца ў горадзе Харбін (правінцыя Хэйлунцзян). Паводле слоў Івана Пратуры, ужо ў гэтым годзе на прадпрыемстве будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці 700 камбайнаў для ўборкі кукурузы ў пачатках, якія ў беларускім варыянце маюць назву КПС-4 (4YZQ-4). Для параўнання: у 2011 годзе на прадпрыемстве сабралі 300 машын.

Перагаворы з кітайскімі партнёрамі, праведзеныя ў Гомелі некалькі дзён таму, пацвердзілі намеры бакоў і далей развіваць супрацоўніцтва. У прыватнасці, гэтай восенню будуць прадоўжаны выпрабаванні ўдасканаленага камбайна для ўборкі кукурузных пачаткаў КПС-4-1, каб у наступным годзе паставіць яго на серыйную вытворчасць. "Гэты камбайн мае шэраг новых канструктарскіх рашэнняў і будзе больш канкурэнтаздольны на мясцовым рынку. Аналагічную тэхніку ў правінцыі Хэйлунцзян выпускаюць яшчэ тры заводы, адзін з якіх належыць кампаніі John Deere", - адзначыў Іван Пратура.

Дасягнута таксама дамоўленасць аб падрыхтоўцы да асваення вытворчасці магутных збожжаўборачных камбайнаў "Палессе", якія будуць аснашчацца прыстаўкамі для ўборкі кукурузы на зерне. "Мы абмеркавалі яшчэ шэраг пытанняў, сэнс якіх зводзіцца да таго, каб праз асваенне вытворчасці новых відаў тэхнікі пачаць экспартаваць у Кітай і беларускія тэхналогіі земляробства. А гэта, як вы разумееце, зусім іншы ўзровень", - падкрэсліў кіраўнік аб'яднання.

Павелічэнне экспарту з'яўляецца для "Гомсельмаша" прыярытэтным напрамкам дзейнасці. "Наша пазіцыя цалкам адпавядае той стратэгічнай задачы, якую Прэзідэнт краіны агучыў на нядаўняй нарадзе з удзелам членаў урада", - сказаў Іван Пратура. "Справа ў тым, што айчынны рынак у хуткім часе будзе цалкам насычаны новымі збожжаўборачнымі камбайнамі, якія вырабляе аб'яднанне. Адзіны шлях забяспечыць занятасць людзей і дастойную зарплату - нарошчванне продажаў тэхнікі за межы краіны", - дадаў ён.

У пацвярджэнне сваіх слоў субяседнік прывёў вынікі работы за студзень-жнівень 2012 года: прадпрыемства экспартавала прадукцыі на $262 млн., што на 8,6 працэнта больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" створана ў 1978 годзе на базе завода "Гомсельмаш", заснаванага ў 1930 годзе. З'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы. Выпускае самаходныя і прычапныя кормаўборачныя камбайны і касілкі-плюшчылкі, збожжаўборачныя камбайны, навясныя касілкі-здрабняльнікі, бульбаўборачныя і буракаўборачныя камбайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску