Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Apr 2014

General Motors пачне зборку аўтамабіляў у Беларусі з Chevrolet або Opel

2 красавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Першай мадэллю аўтамабіляў, зборку якіх у рамках праекта з беларуска-брытанскім прадпрыемствам "Юнісан" пачне ў Беларусі General Motors, стане Chevrolet або Opel. Аб гэтым у тым ліку сёння ішла размова на сустрэчы ў беларускім урадзе прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам і кіраўніком кампаніі па СНД Расійскай Федэрацыі Эндру Данстанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рамачнае пагадненне аб зборцы мадэлей аўтамабіляў General Motors на вытворчых магутнасцях СП ЗАТ "Юнісан" у Беларусі было падпісана ў чэрвені 2013 года. Сёння гэты праект - адзін з прыярытэтных для Рэспублікі Беларусь. Суправаджае яго група высокага ўзроўню на чале з віцэ-прэм'ерам Пятром Пракаповічам.

Як адзначыў у ходзе сустрэчы прэм'ер-міністр, беларускі ўрад зацікаўлены ў супрацоўніцтве з General Motors. "Мы падтрымліваем раней прынятае рашэнне ў рамках супрацоўніцтва з кампаніяй "Юнісан". Думаю, яно можа быць пашырана таксама за кошт работы і з іншымі беларускімі, а таксама расійскімі кампаніямі", - лічыць Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе ў рэспубліцы створаны неабходныя прававыя ўмовы для гэтага супрацоўніцтва, прыняты шэраг нарматыўна-прававых актаў, уключаючы ўказы Прэзідэнта. З кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з утылізацыйным зборам.

Што датычыцца непасрэдна рэалізацыі праекта, то першым яго этапам павінна стаць буйнавузлавая зборка. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў: "Нам трэба падумаць над паглыбленнем лакалізацыі". У стварэнні дадатковай дабаўленай вартасці, паводле яго слоў, будуць зацікаўлены абодва бакі. "Зрабіць гэта можна было б за кошт стварэння магутнасцей па зварцы і фарбаванні кузаваў". Гэтыя падыходы абмяркоўваліся ўжо беларускім бокам, дасягнута поўнае разуменне. Таму, лічыць Міхаіл Мясніковіч, цяпер можна было б разглядаць ужо і далейшыя захады своеасаблівай дарожнай карты па вытворчасці аўтамабіляў у Беларусі.

Закранаючы пытанні пашырэння супрацоўніцтва з General Motors, Міхаіл Мясніковіч прапанаваў кампаніі прыгледзецца да магчымасцей беларускай прамысловасці, якая сёння выпускае даволі канкурэнтаздольныя аўтакампаненты. У цэлым кіраўнік урада бачыць добрыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.

На паспяховае развіццё бізнесу ў Беларусі разлічвае і сама кампанія. "Для General Motors вельмі важна, каб мы пабудавалі добры бізнес і вырабілі якасныя аўтамабілі", - сказаў Эндру Данстан. Рэалізацыя гэтага праекта, адзначыў ён, дасць магчымасць кампаніі, у тым ліку падрыхтаваць добры персанал. "Цяпер галоўная задача - падрыхтаваць усё, каб праект развіваўся, - прадоўжыў прэзідэнт і кіраўнік General Motors. - Мы ўжо выбралі прадукт, з якога будзем пачынаць (гэта будзе адзін з прадуктаў, які мы прадаём у Расіі), - гэта будзе Chevrolet або Opel. Таксама мы сёння разглядаем Cadillac".

Кампанія General Motors і яе партнёры выпускаюць аўтамабілі ў 30 краінах. Яна з'яўляецца лідарам аўтамабільнага рынку, самага вялікага і хуткарослага ў свеце. General Motors належаць такія брэнды, як Chevrolet, Cadillac, Baojun, Buiсk, GMC, Holden, Isuzu, Jiefang, Opel, Vauxhall і Wuling. У Расіі кампанія прадстаўлена з 1992 года брэндамі Chevrolet, Opel і Cadillac.

СП ЗАТ "Юнісан" размешчана ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Прадпрыемства было заснавана ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ "Юнісан". На працягу больш як 15 гадоў прадпрыемства ажыццяўляла зборку шэрага аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі