Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Сак 2013

"Газпрам" мае намер развіваць свой профільны бізнес у Беларусі

22 сакавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. "Газпрам" мае намер развіваць свой профільны бізнес у Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня савета дырэктараў ААТ "Белгазпрамбанк", намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Андрэй Круглоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь адносіцца да сферы стратэгічных інтарэсаў "Газпрама". Асноўнае сведчанне - набыццё 100 працэнтаў акцый "Белтрансгазу". Мы маем намер развіваць свой профільны бізнес у Беларусі", - сказаў Андрэй Круглоў. Размова ідзе перш за ўсё аб здабычы, транспарціроўцы і рэалізацыі газу.

"Мы зацікаўлены і ў стварэнні інфраструктуры для забеспячэння якаснага бізнесу. У прыватнасці, гэта датычыцца сферы банкаўскіх паслуг", - адзначыў ён. Таму "Газпрам" зацікаўлены ў развіцці Белгазпрамбанка.

Акрамя таго, у планах "Газпрама" - будаўніцтва новага офіса, які аб'яднаў бы пад адным дахам усе структурныя падраздзяленні, якія ёсць у расійскай кампаніі ў Беларусі. Што датычыцца развіцця бізнесу, то гэта не толькі транспарціроўка газу, але і развіццё рынку газаматорнага паліва, адзначыў Андрэй Круглоў.

Генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў паведаміў, што праграма газаматорнага паліва развіваецца. "Цяпер ва ўрадзе знаходзіцца план мерапрыемстваў, рэалізацыя якога будзе накіравана на пашырэнне выкарыстання гэтага самага экалагічна чыстага і таннага віду паліва. Як толькі праграма будзе прынята, яна будзе апублікавана", - сказаў ён.

"У праекце закладваецца і вытворчасць айчыннай тэхнікі, рухавіка, які будзе ўстанаўлівацца на ўсе віды транспарту. Мы лічым, што тут будзе сапраўды сінергетычны эфект, карысць будзе і для эканомікі краіны, і для экалогіі, і для нашага прадпрыемства", - адзначыў Уладзімір Маёраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі