Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Dec 2014

"Газпрам газаматорнае паліва" і "Газпрам трансгаз Беларусь" падпісалі дарожную карту па развіцці рынку газаматорнага паліва Беларусі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ТАА "Газпрам газаматорнае паліва" Міхаіл Ліхачоў і генеральны дырэктар ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў падпісалі дарожную карту па развіцці рынку газаматорнага паліва Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ТАА "Газпрам газаматорнае паліва".

"Гэты праект накіраваны на развіццё вытворча-збытавой інфраструктуры кампрыміраванага і звадкаванага прыроднага газу, комплекснае развіццё рынку газаматорнага паліва на тэрыторыі Беларусі, а таксама стварэнне міжнародных калідораў для транспарту, які выкарыстоўвае прыродны газ у якасці маторнага паліва", - растлумачылі ў прэс-службе.

План мерапрыемстваў дарожнай карты таксама прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне з органамі ўлады па ўвядзенні стымулюючых механізмаў набыцця тэхнікі, што працуе на прыродным газе, і супрацоўніцтва з заводамі - вытворцамі аўтатранспарту па развіцці вытворчасці газабалоннай тэхнікі. Такім чынам, будаўніцтва аб'ектаў газазаправачнай інфраструктуры будзе сінхранізавана з праграмамі набыцця газаматорнага транспарту.

"Пашырэнне выкарыстання прыроднага газу на транспарце будзе садзейнічаць росту энергетычнай і экалагічнай бяспекі рэспублікі, а таксама ўнясе значны ўклад у павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі за кошт зніжэння паліўных выдаткаў", - адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў.

ТАА "Газпрам газаматорнае паліва" - адзіны аператар ад ААТ "Газпрам" па развіцці рынку газаматорнага паліва. Кампанія створана ў снежні 2012 года. Мэтай кампаніі з'яўляецца пашырэнне выкарыстання прыроднага газу ў якасці маторнага паліва, што ў параўнанні з традыцыйнымі відамі паліва з'яўляецца больш экалагічным, эканамічным і бяспечным.

ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" з'яўляецца 100-працэнтным даччыным прадпрыемствам ААТ "Газпрам". Кампанія ажыццяўляе бесперабойнае газазабеспячэнне спажыўцоў Беларусі. Па магістральных трубаправодах, што праходзяць па тэрыторыі рэспублікі, ажыццяўляюцца транзітныя пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць Расіі, Літву, Украіну, Польшчу. У веданні кампаніі знаходзіцца 27 аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі