Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Май 2013

Гарадское інвестыцыйнае агенцтва з'явіцца ў Мінску

29 мая, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Гарадское інвестыцыйнае агенцтва з'явіцца ў Мінску. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У новую структуру будзе рэфармаваны інжынірынгавы цэнтр. На яго ўскладуць дадатковыя функцыі па суправаджэнню інвестыцыйных праектаў у плане праектавання, будаўніцтва, збору даных. Рэарганізацыя праводзіцца адпаведна з аптымізацыяй дзяржапарату.

Паводле слоў Жанны Бірыч, інвестыцыйнае агенцтва - наступны крок у справе ўдасканалення работы з інвестарамі. Створаны ў мінулым годзе кансультатыўны савет па інвестыцыях добра зарэкамендаваў сябе, выключаны прамы кантакт з чыноўнікамі, але выявіў і неабходнасць больш эфектыўнага супрацоўніцтва ўжо на наступных стадыях інвестыцыйнай дзейнасці.

У горадзе рэалізуецца па дэкрэту нумар 10 каля 170 праектаў, прыкладна столькі ж заключана дагавораў на праектаванне і будаўніцтва. Яны патрабуюць больш дэталёвай прапрацоўкі і суправаджэння, каб выконваліся тэрміны будаўніцтва.

Мінск у гэтым годзе дабіўся значных рэзультатаў па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Пры прагнозе на год $950 млн. ПІ на чыстай аснове за 4 месяцы ў эканоміку паступіла $850 млн., што сведчыць аб высокай інвестыцыйнай прывабнасці сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі