Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Sep 2011

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Казахстана стварылі савет па дзелавому супрацоўніцтву

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Казахстана стварылі савет па дзелавому супрацоўніцтву, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.

У мэтах выканання Пратакола даручэнняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым 7 верасня было падпісана пагадненне аб стварэнні Дзелавога савета па супрацоўніцтву паміж БелГПП і ГПП Казахстана ў ходзе Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў г.Алматы. З беларускага боку дакумент падпісаў намеснік старшыні БелГПП, генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення палаты Васіль Старавойтаў, з казахстанскага - віцэ-прэзідэнт ГПП Казахстана Вольга Пенцягова.

Было прынята рашэнне правесці 6 кастрычніка 2011 года ў Гомелі пасяджэнне беларуска-казахстанскай міжурадавай камісіі, таксама адбудзецца першае пасяджэнне дзелавога савета.

Дзелавы савет створаны ў мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і казахскімі прадпрымальнікамі, папулярызацыі нацыянальных тавараў на рынках дзвюх краін, дыверсіфікацыі беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння ў дзелавой сферы, уключаючы сумесныя інвестпраекты, што рэалізуюцца ў Беларусі, Казахстане і трэціх краінах.

"Беларусь заўсёды была і застаецца важнейшым эканамічным партнёрам Казахстана, тым больш цяпер нашы краіны з'яўляюцца ўдзельніцамі Мытнага саюза, - падкрэсліла Вольга Пенцягова. - Дзелавы савет будзе ўсяляк садзейнічаць пашырэнню і развіццю дзелавога супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі нашых рэспублік, будзе дапамагаць прасоўваць казахстанскі і беларускі бізнес і абараняць інтарэсы бізнесменаў".

Паводле слоў Васіля Старавойтава, дзелавы савет дасць новы віток развіццю плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, будзе садзейнічаць стварэнню неабходных умоў па паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі і Казахстана, стане дадатковай пляцоўкай для канструктыўнага супрацоўніцтва ўрада і бізнесу дзвюх дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі