Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Крс 2013

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і ААЭ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

25 красавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Федэрацыя гандлёва-прамысловых палат Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісанне дакумента адбылося на сустрэчы кіраўніцтва Беларускай ГПП з намеснікам генеральнага сакратара Федэрацыі ГПП ААЭ Шахін Алі Мухамедам Шахін. Бакі адзначылі, што гэта стане першым крокам да ўстанаўлення даўгачаснага супрацоўніцтва паміж дзвюма арганізацыямі.

Такім чынам, БелГПП і Федэрацыя ГПП ААЭ ўзялі на сябе абавязацельствы садзейнічаць заключэнню прымысловых, гандлёвых і эканамічных пагадненняў і дагавораў паміж зацікаўленымі кампаніямі дзвюх краін, праводзіць маркетынгавыя даследаванні, ажыццяўляць рэгулярны абмен публікацыямі і інфармацыяй, а таксама прапрацаваць магчымасць арганізацыі беларуска-эмірацкіх бізнес-форумаў у 2013-2014 гадах. Акрамя таго, палаты будуць аказваць адна адной падтрымку ў арганізацыі ўдзелу кампаній у выстаўках і кірмашах, а таксама іншых такіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў кожнай з краін.

Таксама прынята рашэнне заснаваць у наступным годзе Дзелавы савет па супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца ўстанаўлення адносін для садзейнічання наладжванню дзелавых кантактаў паміж бізнесменамі дзвюх дзяржаў у сферах гандлю, інвестыцый, аказання паслуг і прамысловасці, умацавання развіцця і дыверсіфікацыі эканомікі, а таксама павелічэння тавараабароту паміж Беларуссю і ААЭ.

У сваю чаргу Шахін Алі Мухамед Шахін запрасіў кіраўніцтва БелГПП наведаць з візітам у адказ Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі