29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Фітч Рэйтынгз" прысвоіла Беларусі доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг на ўзроўні "B-" і кароткатэрміновы рэйтынг на ўзроўні "В" з прагнозамі "стабільны". Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 29 лютага на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў Беларусі.
Гэтыя значэнні рэйтынгаў адпавядаюць узроўню суверэнных крэдытных рэйтынгаў Рэспублікі Беларусь ад агенцтва "Стэндард энд Пурз" і на адну ступень вышэйшыя за рэйтынгі ад агенцтва "Мудзіз інвестарз сэрвіс", адзначаецца ў паведамленні.
Агенцтва "Фітч Рэйтынгз" прысвоіла Беларусі рэйтынгі 26 лютага 2016 года.