Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2014

Французская кампанія гатова пабудаваць у Мінску бальніцу спартыўнай медыцыны

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французская дэлегацыя ў складзе дырэктара кампаніі Groupe A40 Architectes Гвена Мар'ена і заснавальніка Інстытута спартыўнай медыцыны (горад Бардо) доктара Мішэля Алара вывучае патрэбнасць Беларусі ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва бальніцы спартыўнай медыцыны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

На сустрэчы з міністрам спорту і турызму Беларусі Аляксандрам Шамко французскі бок прадставіў праект будаўніцтва такога аб'екта. Як заявіў Гвен Мар'ен, кампанія займаецца праектамі ў галіне спорту, лячэння і рэабілітацыі атлетаў з 2002 года. Напрацаваны вопыт даў магчымасць перасягнуць межы Францыі, і сёння кампанія вядзе будаўніцтва спартыўных і медыцынскіх аб'ектаў у Тунісе, Габоне, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, а таксама ў Расіі (Калінінград). Прадстаўніцтва Groupe A40 Architectes ёсць і ў Мінску.

Прывабнасць прапанаванага праекта ва ўніверсальнасці і модульнасці, што дае магчымасць у выпадку неабходнасці пашыраць і мадэрнізаваць яго. Акрамя таго, французскі бок прапануе паралельна з пачаткам будаўніцтва наладзіць навучанне медыцынскага персаналу, якому трэба будзе працаваць у новых умовах і з сучасным абсталяваннем.

У час перагавораў Аляксандр Шамко адзначыў, што вопыт і практыка французскага боку могуць быць вельмі карысныя. Міністр расказаў, якія ўмовы прапануюцца для стварэння Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту. Паводле задумы, ён павінен аб'яднаць патэнцыялы дзеючых цяпер Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцыны (РЦСМ) і Навукова-даследчага інстытута фізічнай культуры і спорту. Будаўніцтва новага будынка РНПЦ спорту ўжо вядзецца на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Нарачанскай у Мінску.

У бліжэйшы час французскія спецыялісты прадставяць беларускаму боку пералік пытанняў, на якія яны хацелі б атрымаць адказы, пасля чаго ўнясуць канкрэтныя прапановы аб магчымай форме супрацоўніцтва. У час візіту ў Беларусь яны таксама наведаюць РЦСМ і адзін з яго філіялаў у алімпійскім спартыўным комплексе "Стайкі".

У перагаворах таксама прымалі ўдзел пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў, кіраўнікі шэрага падраздзяленняў Мінспорту і дырэктар РЦСМ Яўген Ласіцкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі