Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2014

Forbes паставіў Мінск на першае месца ў рэйтынгу гарадоў былога СССР, камфортных для вядзення бізнесу

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Forbes паставіў Мінск на першае месца ў рэйтынгу камфортных для вядзення бізнесу гарадоў былога СССР, паведамляе БЕЛТА.

"У Мінску руская мова ўраўнавана ў правах з беларускай, адсутнічаюць граніцы з Расіяй. Акрамя таго, у рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business Беларусь займае 63-е месца, а Расія, напрыклад, 92-е (для параўнання: Украіна - 112-е)", - адзначаюць даследчыкі. На другім месцы ў рэйтынгу Forbes знаходзіцца Талін, на трэцім - Вільнюс. Алма-Ата і Астана размясціліся на чацвёртым і пятым месцах адпаведна.

Рэйтынг камфортных для вядзення бізнесу гарадоў былога СССР Forbes склаў упершыню. Для аналізу браліся сталіцы і гарады з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. Даныя разбіваліся на катэгорыі, інфармацыя ў кожнай была сабрана па шэрагу параметраў. Сярод іх, напрыклад, "Багацце" (ВРП на душу насельніцтва; сярэдняя зарплата па горадзе; колькасць рэстаранаў McDonald's; пранікненне мабільнай сувязі і Інтэрнэту), "Інфраструктура" (ацэнка складанасці атрымання пакета дакументаў на будаўніцтва і падключэнне да сетак ад Doing Business; колькасць рэйсаў, якія штодзень абслугоўваюцца аэрапортамі горада, усяго і ў/з Расіі; стаўкі арэнды ў бізнес-цэнтрах класа А), "Працоўныя рэсурсы" (узровень беспрацоўя ў горадзе; прадукцыйнасць працы), "Фінансавая сістэма" (адносіны выдадзеных крэдытаў да ВУП краіны), "Падаткі" (сукупная падатковая нагрузка на прадпрыемства), "Бяспека" (індэкс міралюбнасці грамадзян краіны; колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў; індэкс успрымання карупцыі ад Transparency International; рызыка ўзброеных сутыкненняў).Мінск у рэйтынгу Forbes

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі