Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліп 2018

Прамы авіярэйс можа звязаць Мінск і Шанхай

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і Шанхай прапрацуюць пытанне арганізацыі прамога рэйса паміж гарадамі. Гэта адна з дамоўленасцей, дасягнутых сёння на сустрэчы мэра сталіцы Андрэя Шорца з прадстаўнікамі дэлегацыі з раёна Новы Пудун Шанхая ў мінскай ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік старшыні народнага ўрада раёна Новы Пудун, намеснік начальніка адміністрацыі Шанхайскай зоны свабоднага гандлю Шанхая Чэнь Сі адзначыў, што зацікаўлены ў развіцці эканамічнага супрацоўніцтва, турызму, адукацыі, культуры. Ужо ёсць прыклады: некалькі шанхайскіх кампаній увайшлі ў парк "Вялікі камень". Акрамя таго, ёсць цікавасць з боку авіякампаній у наладжванні прамога рэйса да Мінска. "Тады наша сувязь стане яшчэ мацнейшай, - падкрэсліў ён. - Больш кітайскіх турыстаў змогуць наведаць Беларусь, а таксама, спадзяёмся, больш беларусаў пабываюць у Шанхаі".

Чэнь Сі запэўніў Андрэя Шорца, што са свайго боку будзе ўсяляк садзейнічаць наладжванню прамога рэйса. Тым больш што гэта будзе развіваць і эканамічнае супрацоўніцтва - шанхайскія кампаніі маюць намер пашыраць сваю прысутнасць у "Вялікім камені".

"Калі будзе адкрыты прамы рэйс Мінск-Шанхай - гэта стане прарывам у нашых двухбаковых адносінах. І асабліва ў сферы турызму. Усе ўмовы ёсць: турыстычныя маршруты, інфраструктура. Засталося пытанне пералётаў. І тады кітайскіх турыстаў у нас будзе значна больш", - сказаў на заканчэнне пасля сустрэчы Андрэй Шорац.

На яго думку, такі авіярэйс значна пашырыць магчымасці падарожжаў для грамадзян Кітая і ў суседнія з Беларуссю дзяржавы. Акрамя таго, больш гасцей змогуць наведаць мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў і іншых важных падзей, якія пройдуць у бліжэйшыя гады ў рэспубліцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі