Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Май 2014

Фінская кампанія Leipurin плануе адкрыць у Мінску вучэбны цэнтр па выпечцы хлеба

29 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Прадстаўнікі фінскай кампаніі Leipurin OY плануюць адкрыць у Мінску вучэбны цэнтр, на базе якога будуць арганізаваны майстар-класы па вырабе жытніх гатункаў хлеба, кандытарскіх вырабаў на аснове беларускай сыравіны з выкарыстаннем фінскіх тэхналогій. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Магчымасць адкрыцця такога цэнтра разам з іншымі пытаннямі абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіля Седзіна і пасла Фінляндыі ў Беларусі Хары Мякі-Рэйніка. Таксама на перагаворах прысутнічалі прадстаўнікі фінскіх кампаній, якія вырабляюць сыравіну і абсталяванне для хлебапячэння.

Як падкрэсліў Васіль Седзін, айчынная харчовая прамысловасць у поўнай меры забяспечвае патрэбнасці ўнутранага харчовага рынку і штогод нарошчвае свой экспартны патэнцыял. Разам з тым ён лічыць мэтазгодным развіццё супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж фінскімі і беларускімі кампаніямі ў галіне хлебапячэння.

Зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва выказаў і фінскі бок, адзначылі ў міністэрстве. У сувязі з гэтым Васіль Седзін прапанаваў калегам з Фінляндыі наведаць міжнародную выстаўку-кірмаш "Белагра-2014", якая будзе праведзена ў Мінску з 3 па 8 чэрвеня. На думку намесніка міністра, мерапрыемствы, што праводзяцца ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня, дадуць магчымасць не толькі азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі айчыннай навукі і практыкі ў вытворчасці, перапрацоўцы і захаванні сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, але і створаць добрую базу для заключэння ўзаемавыгадных гандлёвых кантрактаў, абмену навукова-вытворчым вопытам, умацавання супрацоўніцтва з Фінляндскай Рэспублікай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі