Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Dec 2011

Еўразійскі з'езд прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў плануецца ўпершыню правесці ў Мінску ў 2012 годзе

Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. Еўразійскі з'езд прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў  плануецца ўпершыню правесці ў Мінску ў 2012 годзе. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін 14 снежняна пасяджэнні Мінгарвыканкама па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва ў сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Два тыдні таму ў Бруселі мы дамовіліся, што ў 2012 годзе ў Мінску ў кастрычніку або ў лістападзе пройдзе Еўразійскі з'езд прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Удзел у ім прымуць амаль 500 чалавек", - сказаў Уладзімір Карагін.

Гэта будзе гадавы сход кіраўніцтва еўрапейскай канфедэрацыі асацыяцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў на чале з лідэрам нямецкіх прадпрымальнікаў.

Акрамя таго, у снежні 2012 года ў сталіцы запланавана правесці міжнародную фінансава-банкаўскую канферэнцыю. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі банкаўскіх асацыяцый Расіі, Польшчы, цэнтральнаеўрапейскіх краін. На парадак дня канферэнцыі прапануецца вынесці пытанне аб стварэнні ў Мінску фінансавага цэнтра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі