Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Dec 2013

Эквадору цікавы вопыт Беларусі па мадэрнізацыі ў сферы энергетыкі

16 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Эквадору карысны вопыт Беларусі па мадэрнізацыі ў сферы энергетыкі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас Эспінэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння раніцай мы пачалі нашу праграму з пасяджэння рабочай групы па энергетыцы, азнаёміліся з прэзентацыяй таго, як вы ажыццяўляеце мадэрнізацыю гэтай важнай галіны. Гэта тэма мае вельмі вялікае значэнне для нас у сувязі з тым, што мы збіраемся рэалізоўваць вельмі вялікія планы па індустрыялізацыі краіны, і ключавым момантам для поспеху з'яўляецца энергетыка", - адзначыў віцэ-прэзідэнт Эквадора.

Хорхе Глас Эспінэль расказаў, што Эквадор мае значныя гідрарэсурсы, у сувязі з чым у бліжэйшы час плануецца пабудаваць амаль восем гідраэлектрастанцый і ў перспектыве выпрацоўваць на ГЭС большую частку электраэнергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі