Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Сак 2011

Эксперты Сусветнага банка наведаюць беларускія ААТ, якія ўвайшлі ў план прыватызацыі на 2011-2013 гады

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група экспертаў Сусветнага банка наведае беларускія прадпрыемствы, якія ўвайшлі ў план прыватызацыі на 2011-2013 гады. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці па выніках праведзенай 24 сакавіка сустрэчы кіраўніцтва камітэта з экспертамі банка.

Міжнародныя фінансавыя кансультанты маюць намер выбраць яшчэ некалькі кампаній да ўжо заяўленых раней трох пілотных праектаў па прыватызацыі, прапанаваных у памятнай запісцы Сусветнага банка ад красавіка 2010 года.

Дамоўленасць аб гэтым дасягнута 24 сакавіка ў час сустрэчы ў Дзяркаммаёмасці з прадстаўнікамі Сусветнага банка. Візіт міжнародных фінансавых кансультантаў праходзіць у рамках прадаўжэння работы па прыватызацыі, якая фінансуецца Аўстрыйскім траставым фондам. Беларусі выдзелены грант $5 млн. на падтрымку прыватызацыйнага працэсу.

Тры беларускія прадпрыемствы з кароткага спіса, прапанаванага ў памятнай запісцы Сусветнага банка, былі ўзгоднены з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ў верасні мінулага года. Гэта ААТ "Бархім" (Баранавічы), ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод" і ААТ "Белсантэхмантаж" (Мінск). Пазней на разгляд спецыялістаў Сусветнага банка былі прадстаўлены дакументы яшчэ па шасці беларускіх прадпрыемствах.

Як падкрэслілі ў час перагавораў прадстаўнікі Сусветнага банка, яны хацелі б дапамагчы Беларусі выпрацаваць эфектыўную метадалогію правядзення прыватызацыйных працэсаў. Эксперты згадзіліся з прапановай Дзяржкаммаёмасці пашырыць рамкі пілотнага праекта: гэта значыць дадаць да падрыхтаванага спіса ў якасці эксперыменту  адно неэфектыўна працуючае беларускае прадпрыемства. У гэтым выпадку спецыялісты Сусветнага банка павінны будуць правесці перадпрыватызацыйную падрыхтоўку, вывесці прадпрыемства на стабільны ўзровень работы з наступнай рэалізацыяй на ім інвестыцыйнага праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі