Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2014

Эксперты СБ кансультуюць Мінэканомікі Беларусі па стварэнні спецарганізацыі падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

17 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Эксперты Сусветнага банка кансультуюць Мінэканомікі па стварэнні спецыяльнай арганізацыі садзейнічання развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, распрацавана канцэптуальная стратэгія стварэння і функцыянавання такой арганізацыі. "Для нашай краіны гэта адзін з прыярытэтаў работы з Сусветным банкам", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Плануецца, што гэта арганізацыя будзе выконваць функцыі цэнтра субкантрактацыі, гарантыйнага фонду па крэдытах для бізнесу. Акрамя таго, яна сама будзе ажыццяўляць выдачу льготных пазык. Мінэканомікі разлічвае атрымаць ад Сусветнага банка інвестыцыйную пазыку да 40 млн еўра для стварэння гэтай арганізацыі.

Міністр дадаў, што арганізацыя будзе сфарміравана ў ходзе рэфармавання Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва.

Адначасова пры падтрымцы Сусветнага банка ў Беларусі ідзе падрыхтоўка прынцыпова новай доўгатэрміновай стратэгіі развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі