Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2014

Эксперты Рэспублікі Карэя прапанавалі Беларусі дапамогу ў распрацоўцы стратэгіі інфарматызацыі на 2016-2022 гады

24 верасня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Эксперты Рэспублікі Карэя прапанавалі Беларусі дапамогу ў распрацоўцы стратэгіі інфарматызацыі і пабудовы інфармацыйнага грамадства. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко на Беларуска-карэйскім бізнес-форуме па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў час сустрэчы з дэлегацыяй Рэспублікі Карэя беларускаму боку была прапанавана дапамога карэйскіх экспертаў у распрацоўцы стратэгіі інфарматызацыі і пабудовы інфармацыйнага грамадства на 2016-2022 гады. Я думаю, што для гэтага будзе створана сумесная рабочая група, якая, магчыма, у бліжэйшыя паўгода завершыць гэту работу і падрыхтуе комплексны дакумент", - адзначыў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, гэты дакумент дасць магчымасць вызначыць стратэгію развіцця Беларусі на бліжэйшыя гады ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Першы сумесны праект у гэтай сферы практычна ўжо рэалізаваны, ім стаў Беларуска-карэйскі цэнтр інфармацыйнага доступу. "Карэйскі бок па ўсім свеце адкрыў ужо больш як 30 такіх цэнтраў, але, калі спецыялісты Карэі прыехалі ў Беларусь, пазнаёміліся з нашымі спецыялістамі, ацанілі ўзровень адукацыі беларускіх праграмістаў, яны вырашылі, што гэты цэнтр павінен працаваць у Беларусі не зусім па традыцыйнай мадэлі", - паведаміў Дзмітрый Шадко.

Як растлумачыў першы намеснік міністра, асноўная задача гэтых цэнтраў - адукацыйная, гэта павышэнне ўзроўню ІТ-дасведчанасці, распаўсюджванне ІТ-ведаў і г.д. "Наш цэнтр будзе ў большай ступені арыентаваны на пошук перспектыўных напрамкаў для малога бізнесу, якія ў далейшым могуць перарасці ў перспектыўныя беларуска-карэйскія праекты", - растлумачыў Дзмітрый Шадко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі