Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліп 2014

Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі

15 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі, паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрый Куптэль на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу, якая праходзіць сёння ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь адкрыла пасольства ў Эфіопіі ў верасні мінулага года, і на працягу дзевяці месяцаў мы актыўна працуем, наладжваем кантакты і сувязі з гэтай краінай і з іншымі краінамі Усходняй Афрыкі. Ужо ёсць дадатная дынаміка гандлёва-эканамічных адносін. У прыватнасці, па выніках першага паўгоддзя 2014 года беларускі экспарт у Эфіопію павялічыўся ў 18 разоў, і мы плануем захаваць гэту дынаміку і па выніках года", - адзначыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што ў асноўным Эфіопія зацікаўлена ў пастаўках беларускіх трактароў, метала- і нафтапрадукцыі.

"Эфіопія ў большай ступені з'яўляецца сельскагаспадарчай краінай, прыкладна 60 працэнтаў ВУП прыпадае на долю сельскай гаспадаркі, там добра ведаюць трактары "Беларус". Мы актыўна працуем над аднаўленнем зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і спадзяёмся, што ў гэтым годзе новыя мадэлі нашых трактароў зноў выйдуць на палі гэтай краіны", - паведаміў пасол.

Акрамя таго, эфіопскі рынак мае патрэбу ў нафтахімічнай прадукцыі і прадукцыі Беларускага металургічнага завода. "Усходняя Афрыка актыўна будуецца, таму там запатрабавана наша металапрадукцыя. Таксама парк грамадскага транспарту мае патрэбу ў абнаўленні, для гэтага падыдзе прадукцыя МАЗа. Ёсць на гэтым рынку месца і БелАЗу", - адзначыў Дзмітрый Куптэль.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі