Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2014

ЕБРР прагназуе рост эканомікі Беларусі ў 2014 годзе на 0,7 працэнта, у 2015-м - на 0,5 працэнта

27 верасня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прагназуе рост эканомікі Беларусі ў 2014 годзе на ўзроўні 0,7 працэнта, у 2015-м, паводле даных банка, ён складзе 0,5 працэнта. Такія лічбы агучыў 26 верасня ў Мінску дырэктар банка ад Ірландыі, Даніі, Косава і Літвы Шон Донлан на прэс-канферэнцыі па выніках візіту дэлегацыі савета дырэктараў ЕБРР у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Шон Донлан адзначыў: "Мы чакаем, што эканоміка ў гэтым годзе будзе расці. Мы таксама прагназуем эканамічны рост для Беларусі ў наступным годзе". Прагнозы банка змяняюцца па меры змянення сітуацыі ў краіне. Улічваючы, што першая палавіна 2014 года дэманструе добрыя эканамічныя паказчыкі, ЕБРР перагледзеў прагноз па Беларусі на карысць дадатнага эканамічнага росту ў памеры 0,7 працэнта. "На наступны год наш прагноз застаецца без змяненняў: рост павінен скласці 0,5 працэнта", - сказаў ён.

Пры гэтым прадстаўнік ЕБРР адзначыў, што абставіны, якія ўплываюць на эканамічнае развіццё, даволі складаныя, яны пастаянна змяняюцца. "Аднак нашы субяседнікі з фінансавага сектара таксама падзяляюць наш пазітыўны погляд, і мы лічым, што Беларусь знаходзіцца на правільным шляху", - сказаў ён. Усе эканомікі ў апошнія гады зведваюць пэўныя цяжкасці. Тут самае галоўнае - уменне знаходзіць выйсце са складанай сітуацыі. "А ваша здольнасць да пераадолення гэтых складанасцей уражвае", - заўважыў Шон Донлан.

Эканоміка Беларусі расце, улады прымаюць пэўныя меры, каб забяспечыць гэты рост. "У той жа час застаюцца некаторыя сферы, у якіх мы хацелі б бачыць больш значныя крокі", - сказаў прадстаўнік ЕБРР. Усе гэтыя тэмы адкрыта абмяркоўваюцца з уладамі Беларусі. У прыватнасці, 26 верасня Шон Донлан на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам агучыў рэкамендацыю развіваць прыватны сектар эканомікі Беларусі.

Дэлегацыя Савета дырэктараў ЕБРР знаходзілася ў Беларусі з пяцідзённым візітам з 22 верасня. У праграму ўвайшло наведванне некалькіх гарадоў, у тым ліку Смаргоні, Фаніпаля, Баранавіч, Мінска. У час візіту савет дырэктараў правёў сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай і рэгіянальнай улады, замежнымі і лакальнымі інвестарамі, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, каб абмеркаваць палітычнае і эканамічнае развіццё краіны.

ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. На 1 верасня 2014 года банк выдзеліў больш як 1,5 млрд еўра па 66 праектах, з іх 883 млн еўра інвесціраваны за мінулыя 5 гадоў. Аб'ём аперацый ЕБРР у 2013 годзе дасягнуў рэкорднага ўзроўню - 255 млн еўра. Гэтыя сродкі банк накіраваў на падтрымку праектаў мясцовых і замежных інвестараў у прыватным сектары Беларусі. У першым квартале 2014 года ЕБРР інвесціраваў у Беларусь 124,4 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі