Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Oct 2010

ЕБРР павялічыў штогадовы краінавы ліміт інвестыцыйных рэсурсаў для Беларусі ў 2,5 раза

21 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ЕБРР павялічыў штогадовы краінавы ліміт інвестыцыйных рэсурсаў для Беларусі ў 2,5 раза. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску на трэцяй беларускай канферэнцыі па фінансах і інвестыцыях намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Голухаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Дзмітрый Голухаў, гэта стала магчыма дзякуючы ўстойліваму і рэзультатыўнаму супрацоўніцтву Беларусі з міжнароднымі арганізацыямі апошнія гады. Сярод такіх арганізацый Дзмітрый Голухаў назваў таксама Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк.

Так, завершана праграма "стэнд-бай" з МВФ, у час якой быў сумесна распрацаваны пакет стратэгічных мер, накіраваных на стымуляванне прыватнай ініцыятывы, павышэнне стабільнасці банкаўскай сістэмы, аднаўленне эканамічнага росту. Сусветны банк прадаставіў Беларусі пазыку на мэты развіцця для ліквідацыі сацыяльных наступстваў крызісу. Аналіз тэндэнцый у Беларусі і сусветнай эканоміцы даў магчымасць выпрацаваць сумесна з экспертамі СБ і МВФ падыходы да развіцця эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Яны грунтуюцца на такіх фактарах, як прадукцыйнасць, інавацыі, прадпрымальніцтва, прыватызацыя і прамыя замежныя інвестыцыі. "Інстытуцыянальныя асновы для гэтага цяпер створаны або ствараюцца. Мы ўдзяляем гэтаму вялікую ўвагу", - адзначыў Дзмітрый Голухаў. Паводле яго слоў, актывізацыя кантактаў з міжнароднымі арганізацыямі з'яўляецца прамым сігналам для інвестараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі