Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Кст 2009

ЕБРР мае намер пашырыць сферы супрацоўніцтва з Беларуссю

22 кастрычніка, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця мае намер пашырыць сферы супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэта прадугледжвае праект новай стратэгіі супрацоўніцтва ЕБРР з Беларуссю, паведаміў сёння на другім штогадовым Беларускім фінансавым і інвестыцыйным форуме, арганізаваным Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саветам дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-ЕС", кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Валдас Віткаўскас, праект новай стратэгіі прадугледжвае супрацоўніцтва ЕБРР з дзяржаўнымі структурамі. "Да той пары, пакуль новая стратэгія не будзе прынята, мы па-ранейшаму будзем аддаваць прыярытэт супрацоўніцтву з прыватным сектарам", - адзначыў Валдас Віткаўскас. Ён растлумачыў, што ў новай стратэгіі супрацоўніцтва з Беларуссю абазначана некалькі напрамкаў, у якіх ЕБРР будзе ўзаемадзейнічаць з дзяржсектарам. У прыватнасці, размова ідзе аб праектах у сферы энергаэфектыўнасці, а таксама ў падрыхтоўцы беларускіх кампаній да прыватызацыі. "Мы зацікаўлены ўдзельнічаць у падрыхтоўцы беларускіх прадпрыемстваў да прыватызацыі, - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі. - Мы маглі б набыць мінарытарны пакет акцый пэўнага прадпрыемства, укласці 10-15 працэнтаў у яго акцыянерны капітал. Пасля чаго мы разам спрабавалі б на максімальна выгадных умовах прадаць кантрольны пакет такіх суб'ектаў гаспадарання".

Валдас Віткаўскас падкрэсліў, што ў ЕБРР ёсць і фінансавыя, і кадравыя рэсурсы для больш глыбокай прысутнасці ў Беларусі. Цяпер ЕБРР таксама працягвае ў Беларусі актыўную работу ў рамках праграмы мікрафінансавання сярэдняга і малога бізнэсу. На сённяшні дзень больш як 16 тыс. беларускіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў былі прафінансаваны па гэтай праграме. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця таксама азнаёміўся з рэгіянальнымі інвестыцыйнымі праектамі, якія прапануюць для рэалізацыі беларускія ўлады. Валдас Віткаўскас адзначыў, што яны падрыхтаваны на даволі высокім узроўні, і ЕБРР зацікаўлены ўдзельнічаць у іх рэалізацыі.

Ён таксама паведаміў, што праект новай стратэгіі супрацоўніцтва цяпер знаходзіцца на стадыі грамадскага абмеркавання. Усе каментарыі па дакументу прымаюцца да 16 лістапада. Галасаванне па праекту чакаецца ў снежні бягучага года. -0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі