Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2014

ЕАБР прадаставіць Белгазпрамбанку $10 млн для фінансавання АПК Беларусі

29 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прадаставіць $10 млн ААТ "Белгазпрамбанк" для фінансавання праектаў кліентаў гэтага беларускага банка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ЕАБР.

Мэтавая крэдытная лінія прадастаўлена тэрмінам на 5 гадоў. "Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі. Пры гэтым 20 працэнтаў фінансавання будзе накіравана на куплю сельскагаспадарчай тэхнікі, вырабленай у дзяржавах - удзельніцах ЕАБР", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Здзелка з Белгазпрамбанкам - першы праект, які рэалізуецца Еўразійскім банкам развіцця, згодна з прынятай ім у 2013 годзе праграмай па развіцці аграпрамысловага комплексу.

ЕАБР супрацоўнічае з Белгазпрамбанкам з 2011 года, калі банкамі было падпісана рамачнае пагадненне на суму $40 млн, у адпаведнасці з якім ЕАБР прадастаўляе свайму беларускаму фінансаваму партнёру крэдыты для мэт гандлёвага фінансавання. Па гэтым пагадненні Белгазпрамбанк прафінансаваў больш як 160 знешнегандлёвых кантрактаў сваіх кліентаў, якія працуюць у такіх галінах эканомікі, як лёгкая і харчовая прамысловасць, машынабудаванне, хімія, металургія, энергетыка, а таксама ў сферы вытворчасці і рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў.

ААТ "Белгазпрамбанк" створана ў 1990 годзе і з'яўляецца ўпаўнаважаным банкам групы "Газпрам" у Беларусі. Уваходзіць у дзясятку буйнейшых банкаў краіны, займаючы сёмае месца па памеры актываў і ўласнага капіталу.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) - міжнародная фінансавая арганізацыя, устаноўленая Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР перавышае $1,5 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі ЕАБР з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі