Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2011

Дзесяць кантрактаў на $275 млн. заключана па выніках візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў В'етнам і М'янму

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць кантрактаў на суму $275 млн. заключана па выніках візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў В'етнам і М'янму. Аб гэтым сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт праінфармаваны аб дасягнутых дамоўленасцях у час візіту прэм'ер-міністра ў М'янму і В'етнам і перагаворах з Казахстанам і Туркменістанам. Было падпісана 15 пагадненняў міжурадавага, міжведамаснага характару, заключана 10 кантрактаў на суму $275 млн.

Аляксандр Лукашэнка даў даручэнні па механізму рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, у выніку якіх прадугледжваецца маштабнае ўваходжанне Беларусі на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі.

Кіраўнік дзяржавы асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна ствараць сумесныя прадпрыемствы, адпаведную прадстаўніцкую інфраструктуру, каб праз капітал уваходзіць на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі, не абмяжоўваючыся разавымі і эпізадычнымі пастаўкамі тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі