Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2011

Дзень нямецкай эканомікі ў Беларусі будзе прысвечаны супрацоўніцтву ў транспартна-лагістычнай сферы

26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. 5-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Беларусі будзе прысвечаны беларуска-германскаму супрацоўніцтву ў транспартна-лагістычнай сферы. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік пасла ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта мерапрыемства пройдзе ў Мінску 4 кастрычніка пры садзейнічанні Нямецка-беларускага эканамічнага клуба і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі. 5-ы Дзень нямецкай эканомікі праводзіцца пад патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Крыстафа Вайля і прадоўжыць традыцыю правядзення Дзён нямецкай эканомікі ў Мінску.

Петэр Дэтмар падкрэсліў, што невыпадкова мерапрыемства прысвечана такой важнай тэме, як транспарт і лагістыка. "Актуальнасць гэтай тэматыкі бясспрэчная і для Беларусі, што адлюстроўвае таксама праграма 5-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Транспарт і лагістыка", якая адкрываецца ў гэты дзень, і Беларускага транспартна-лагістычнага кангрэса", - адзначыў кіраўнік Нямецка-беларускага эканамічнага клуба. Паводле яго слоў, часавая прывязка мерапрыемстваў стала лагічным рашэннем, паколькі гэта тэматыка з яе міжрэгіянальным значэннем мае вялікі патэнцыял для двухбаковага супрацоўніцтва.

Нямецкі дыпламат таксама сказаў, што Беларусь як транзітная дзяржава нямала ўвагі ўдзяляе транспартна-лагістычнаму развіццю. "Калі мы паглядзім на планы ўрада Беларусі на бліжэйшыя 5 гадоў, то ў іх вызначана нямала праектаў, якія прадугледжваюць інтэнсіўнае развіццё транспарту і лагістыкі", - сказаў Петэр Дэтмар. У ліку буйнейшых ён назваў мадэрнізацыю пашырэння Нацыянальнага аэрапорта Мінск і стварэнне вялікай колькасці лагістычных цэнтраў. "Гэтыя праекты плануецца рэалізаваць з удзелам замежнага капіталу, таму Дзень нямецкай эканомікі будзе зручнай нагодай для таго, каб паглядзець, як нямецкі бізнес зможа паўдзельнічаць у гэтых праектах", - сказаў Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі