Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2014

Дзень беларускай эканомікі ў Швейцарыі пройдзе 30 кастрычніка

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускай эканомікі ў Швейцарыі пройдзе 30 кастрычніка ў Цюрыху. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, якая з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

"Запланавана правядзенне бізнес-форуму і перагавораў паміж беларускімі і швейцарскімі дзелавымі коламі", - растлумачылі ў БелГПП.

У ходзе бізнес-форуму плануецца абмеркаваць інвестыцыйныя магчымасці Беларусі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў банкаўскай, фінансавай і інавацыйнай сферах.

Са швейцарскага боку ў бізнес-форуме прымуць удзел уласнікі і топ-менеджары буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.

Партнёрамі БелГПП у арганізацыі мерапрыемства выступяць Аб'яднанне гандлёва-прамысловых палат Швейцарыя - Расія/СНД і кампанія Stadler Rail AG.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі