Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Oct 2014

Дзелавыя колы Беларусі, Латвіі і Літвы збяруцца на бізнес-форуме 30-31 кастрычніка

 20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-форум "Развіццё доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю" і кантактна-кааперацыйная біржа паміж дзелавымі коламі трох краін пройдуць у горадзе Рэзекне (Латвійская Рэспубліка) з 30 па 31 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У час бізнес-форуму эксперты з Латвіі і Літвы раскажуць аб інвестыцыйным патэнцыяле гарадоў Рэзекне і Панявежыс, перавагах для рэзідэнтаў мясцовых спецыяльных эканамічных зон і асаблівасцях распрацоўкі інавацыйных прадуктаў у прадпрымальніцкай дзейнасці.

У ходзе кантактна-кааперацыйнай біржы беларускія ўдзельнікі змогуць правесці перагаворы і абмеркаваць развіццё супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі партнёрамі з Латвіі і Літвы. Праграма мерапрыемстваў таксама прадугледжвае наведванне выстаўкі-кірмашу "Рэзекненскі прадпрымальнік" і вядучых прадпрыемстваў Рэзекне.

Мерапрыемствы арганізуюцца Гандлёва-прамысловай палатай Латвіі па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Стварэнне адзінай сістэмы падтрымкі прадпрымальніцтва і ўстанаўлення дзелавых кантактаў для ўстойлівага трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі (В2В)". Беларуская гандлёва-прамысловая палата запрашае для ўдзелу ў форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы прадстаўнікоў прадпрыемстваў - членаў БелГПП, якія працуюць у сферах лагістыкі, будаўніцтва, інавацыйных тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання. Расходы ўдзельнікаў аплачваюцца са сродкаў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі