Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2013

Дзелавыя колы Беларусі і Саксоніі вызначыліся з планамі супрацоўніцтва на бліжэйшыя два гады

28 лютага, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Далейшае развіццё беларуска-саксонскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркоўвалася ў Лейпцыгу на трэцім пасяджэнні дзелавога савета "Беларусь-Саксонія". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі на чале з першым намеснікам старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаславам Рэўтам. Германскую частку савета прадстаўляла дэлегацыя дзелавых колаў Саксоніі на чале з прэзідэнтам гандлёва-прамысловай палаты Лейпцыга Вольфгангам Топфам.

"Па выніках пасяджэння падпісаны сумесны план развіцця двухбаковых дзелавых сувязей на 2013-2014 гады. Акрамя таго, адбылася кантактна-кааперацыйная біржа прадпрымальнікаў", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Праграма знаходжання прадстаўнікоў Беларусі ў Лейпцыгу ўключае таксама сустрэчы з муніцыпальнымі ўладамі горада, наведванне 12-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі запчастак, камплектуючых, модуляў і тэхналогій Zuliefermesse, а таксама некалькіх германскіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі