Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2011

Два нафтавыя радовішчы ў Венесуэле далучаны да СП "Петралера БелаВенесалана"

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два нафтавыя радовішчы ў Венесуэле далучаны да сумеснага венесуэльска-беларускага прадпрыемства па здабычы нафты "Петралера БелаВенесалана". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Беларуснафта".

Нафтавыя радовішчы Сентра блок VIII і Лагунілас блок ХII размешчаны на захадзе Венесуэлы, у раёне возера Маракайба, удакладнілі ў "Беларуснафце".

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес 22 сакавіка 2011 года падпісаў дэкрэт аб пачатку здабычы нафты на гэтых радовішчах сумесным прадпрыемствам. Плануецца, што ў 2011 годзе цяпер ужо на сямі нафтавых радовішчах спецыялісты "Петралера БелаВенесалана" здабудуць больш як 1 млн. т вуглевадароднай сыравіны. За 2008-2010 гады фактычная здабыча венесуэльска-беларускага прадпрыемства перавысіла 2 млн. т нафты. У актыве СП знаходзіцца яшчэ 6 радовішчаў прыроднага газу.

СП "Петралера БелаВенесалана" створана ў снежні 2007 года. Беларуская доля ў сумесным прадпрыемстве складае 40 працэнтаў. У стратэгічным плане Венесуэла становіцца для "Беларуснафты" другім па значнасці цэнтрам нафтаздабычы пасля беларускага рэгіёну. Паспяхова таксама развіваецца сумесная дзейнасць і па іншых напрамках нафтавай галіны. Напрыклад, у 2010 годзе дзве беларускія брыгады спецыялістаў па рамонту выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты свідравін, што забяспечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т нафты.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі